З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў ДУА «Дзіцячы сад № 69 г.Бабруйска» адбылося мерапрыемства з выхаванцамі сярэдніх груп «1 Мая - свята Вясны і працы». Педагагічныя работнікі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй і традыцыямі свята, адзначыўшы, што гэта свята ўсіх, хто працуе, свята людзей розных прафесій. Дадзенае свята прынята адзначаць шэсцямі і дэманстрацыямі. Выхаванцы з цікавасцю і дапытлівасцю прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве, выконвалі вершы, песні, танцы, удзельнічалі ў конкурсах. Віншуем усіх са святам вясны і працы!






