Маршрут выхаднога дня "Вечны агонь"
Мэта: абагульняць і сістэматызаваць веды аб родным краі, фарміраваць уяўленні аб славутасцях горада; выхоўваць любоў да малой Радзімы.
Папярэдняя работа: з законнымі прадстаўнікамі: бацькоўскі сход - расказ аб тым, якія мерапрыемствы праводзяцца ва ўстанове адукацыі па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.
З выхаванцамі: гутаркі аб гісторыі горада, гістарычных помніках, чытанне мастацкай літаратуры, разгляд ілюстрацый і інш.
Збор звестак аб месцы наведвання, пабудова маршруту.
Участак шляху: Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні г. Бабруйска "Вечны агонь" (вул. Мінская, пас. Яловікі)
Рэкамендуемы ўзрост - ад 5 да 7 гадоў.
Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю адважных
За родны край, наш мілы край, -
Каб над зямлёй, што млела ў ранах...
Ніл Гілевіч
Спытайце ў дзіцяці як называецца свята, якое святкуюць 9 мая? Як мы зараз называем людзей, якія прайшлі вайну і дажылі да нашых дзён? Як можна даведацца ветэрана ВАВ? Што мы павінны зрабіць, калі 9 траўня сустрэнем ветэрана?
Помнік адкрыты 8 траўня 1975 гады. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Бабруйска на Мінскай магістралі (пас. Яловікі). Узведзены па ініцыятыве камітэта ветэранаў вайны аб'яднання "Бабруйскшына".
У магіле пахавана 117 воінаў 356-й стралковай дывізіі 65-й арміі пад камандаваннем генералмаёра П.І. Батава, якія загінулі ў баях у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні горада Бабруйска ў чэрвені 1944 г.
Батаў Павел Іванавіч - камандуючы 65-й арміяй, генерал-лейтэнант (з 29 чэрвеня 1944 г. - генерал-палкоўнік).
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 г. у вёсцы Філісава сёння Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці. Рускі. Удзельнік Першай сусветнай вайны з 1916 г. За адзнакі ў баях быў узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і двума медалямі.
Войскі пад камандаваннем П.І. Батава вызначыліся ў Сталінградскай і Курскай бітвах, у бітве за Днепр, у баях пры вызваленні Беларусі, у Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацыях, вызвалялі гарады Глухаў, Рэчыца, Мазыр, Бабруйск, Мінск, штурмавалі Расток, Штэцін.
Баявыя поспехі 65-й арміі пад яго кіраўніцтвам 23 разы адзначаліся ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
У ходзе шматлікіх баявых аперацый праявіў сябе рашучым, энергічным военачальнікам.
Пасля вайны камандаваў механізаванымі і агульнавайсковымі войскамі, быў першым намеснікам галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Нямеччыне.
У 1955 г. П.І. Батаву прысвоена воінскае званне "генерал арміі". Памёр 19 красавіка 1985 г. у Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Стралковая дывізія пад камандаваннем І. П. Батава
Прапануем пагуляць з дзіцем у наступныя гульні "Вызнач род войскаў", "Што ў ваенным пакеце?", "Каму што трэба для працы?", "Скажы наадварот" і інш.
У 1970 годзе пастаўлены помнік "Вечны агонь" з белага граніту - злучаныя пад вуглом стэлы (у выглядзе разгорнутай кнігі) з прымацаванымі да іх чорнымі плітамі з высечанымі на іх прозвішчамі пахаваных.
У 1975 годзе запалены Вечны агонь. Воінскае пахаванне, ахоўваецца дзяржавай.
Мы не забудзем Вас!
У родны край прыйшлі мы зноў,
Дзе радасна жылі.
Сябры, успомнім пра сяброў,
Пра тых, што не прыйшлі.
Іх на дарогах франтавых
Хавалі маладых.
Пад Сталінградам і Масквой
Вятры пяюць аб іх.
Прайшлі яны паміж віхур, —
Берлін варожы паў.
I шумнай хваляй Порт-Артур
Героям чэсць аддаў.
У бітвах палі змагары
За вольны светлы час...
Дык спіце ж, воіны-сябры,
Мы не забудзем вас!
Пятрусь Броўка
Возвращаясь домой, рекомендуем поинтересоваться у ребенка, что ему запомнилось, хотел бы он посетить еще какие-либо памятные места города. Также можно организовать совместную деятельность дома, например, нарисовать салют победы, как на листе бумаги, так и цветными мелками на асфальте, сделать аппликацию «Открытка Ветерану», слепить из пластилина вечный огонь.
Предлагаем организовать игры-эстафеты «Переправа через мост», «Кто дальше?», «Кто быстрее соберет», «Перетягушки» и др.
разгарнуць » / « згарнуць