1. Першасны прыём выхаванцаў у дашкольную ўстанову ажыццяўляецца па прадастаўленні даведкі аб стане здароўя дзіцяці, выдадзенай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
2. Штодня праводзіцца ранішні прыём дзяцей, які прадугледжвае апытанне выхавацелямі бацькоў аб самаадчуванні выхаванца і візуальную ацэнку стану яго здароўя. Пры падазрэнні на захворванне выхаванец накіроўваецца на агляд медыцынскаму работніку, які ажыццяўляе допуск дзіцяці ў групу.
3. Выяўленыя на працягу дня хворыя выхаванцы павінны быць ізаляваны ад здаровых выхаванцаў у медыцынскі ізалятар да прыходу бацькоў або шпіталізацыі.
4. Пасля перанесенага захворвання бацькі павінны прадастаўляць даведку ад лекара. Пры ненаведванне дашкольнай установы здаровым дзіцем даведка ад лекара не патрабуецца па-за залежнасці ад колькасці прапушчаных дзён.
5. Выхаванец павінен прыходзіць у групу дашкольнай установы чыстым і ахайна апранутым, мець зменны абутак, майткі, спартыўную форму.
разгарнуць » / « згарнуць