16.06.24
Экскурсія ў Хатынь!

Экскурсія ў Хатынь Сябры першаснай прафсаюзнай арганізацыі прынялі ўдзел у экскурсійнай паездцы ў в. Хатынь. Удзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс "Курган славы" і "Хатынь". Паднімаючыся па прыступках Кургана Славы кожны разумеў, як цяжка прыйшлося беларускаму народу дзень за днём, прыступка за прыступкай ісці да Вялікай Перамогі! Званы Хатыні ў кожнага з нас адгукаліся ў сэрцы, нагадваючы, якім коштам дасталася Перамога! Неабыякавых у гэтай паездцы не было. Беларусы шануюць…Беларусы памятаюць… Беларусы ганарацца подзвігам свайго народа!!!

!