03.06.24
Акцыя! Канікулы без дыму і агню!

З 3 чэрвеня на Бабруйшчыне стартуе рэспубліканская акцыя " канікулы без дыму і агню»
З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі і траўматызму дзяцей з 3 чэрвеня стартуе рэспубліканская акцыя «канікулы без дыму і агню».
Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, паветраным і.... самае галоўнае-бяспечным.
Хто больш за ўсё схільны рызыцы траплення ў НС у летні перыяд? Вядома, дзеці. Бо падчас канікул большую частку часу яны прадастаўлены самі сабе. Як вынік - значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, з 6 чэрвеня па 18 жніўня ў вобласці будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «канікулы без дыму і агню».
Акцыя будзе праводзіцца ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах у перыяд канікул. Праграма насычана і разнажанрава: тэматычныя квэст-гульні, спартландыі, тэатралізаваныя паказы, дэманстрацыя навучальных відэафільмаў, мультфільмаў, правядзенне розных конкурсаў і віктарын, абмеркаванне тэматычных сітуацыйных задач, анлайн-квізы і анлайн майстар-класы. Акрамя таго, у рамках акцыі будзе праведзена навучанне работнікаў і дзяжурнага персаналу дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў правілам пажарнай бяспекі.
Беражыце дзяцей і хай лета будзе бяспечным!