На працягу дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі застаецца ў Беларусі самым кранальным, самым душэўным і значным святам. Перадаючы будучым пакаленням традыцыю памяці і падзякі за мірнае неба, пад якім мы зараз жывем, у нашай дашкольнай установе 8 мая прайшло музычнае свята "Дзень Перамогі".
Песні ваенных гадоў, чытанне вершаў, удзел у сцэнках, разгляд экспазіцыі "ніхто не забыты, нішто не забыта", - гэта ўсё пакінула глыбокі след у сэрцы кожнага дзіцяці.
Мы спадзяемся, што праведзеная намі праца спрыяла фарміраванню пачуцця патрыятызму, павагі да гераічнага мінулага нашай Радзімы.
Успамінаючы подзвігі дзядоў і прадзедаў, сардэчна віншуем усіх са светлым днём памяці, Днём Перамогі! Чыстага неба, яркага сонца, міру, радасці і шчасця ўсім якія жывуць на зямлі!





