Пакуль мы прывыкаем да красавіцкага снегу, ратавальнікі расказваюць, як пры пахаладанні зрабіць цяпло бяспечным.
ПЕЧЫ
➢ Перад топачнымі дзверцамі павінен быць прыбіты негаручы ліст, які размяшчаецца доўгім яго бокам уздоўж печы. Падыдзе пліткавая ці цэментавая аснова.
➢ Нельга тапіць печы з адчыненымі дзверцамі, ужываць для распальвання гаручыя вадкасці, а таксама выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі.
➢ Не складзіруйце адзенне і іншыя прадметы на печы і ў непасрэднай блізкасці да ацяпляльнага прыбора.
➢ Попел, дзындра, вугаль варта выдаляць у спецыяльна адведзенае месца, далей ад згаральных будынкаў;
➢ Не перапальвайце печ. Заменіце працяглую топку 2-3 прапальвання ў дзень.
➢ Не пакідайце без нагляду печы, якія топяцца, і не давярайце топку дзецям.
➢ Каб пазбегнуць атручвання ўгарным газам, не закрывайце засланку печы, пакуль вуглі цалкам не прагараць.
Абагравальнік
➢ Электраабагравальнікі «саматужнага» не завадскога выраба эксплуатаваць забаронена і смяротна небяспечна
➢ не накрывайце яго і не сушыце на ім рэчы
➢ не ўсталёўвайце зблізку мэблі ці фіранак, а таксама на падпаленую падставу без падстаўкі
➢ Не пакідайце з працуючым электрапрыборам дзяцей і заўсёды выключайце з сеткі, нават калі на кароткі час ідзіце з дому.
Беражыце цяпло і сваю бяспеку!


