12.04.24
Дзень касманаўтыкі - важная падзея ў жыцці нашай краіны!

Дзень касманаўтыкі - важная падзея ў жыцці нашай краіны, і пра гэта павінны ведаць выхаванцы. Вельмі важна прывіць пачуццё гонару і павагі да сваёй краіны дзецям.
Тэма космасу заўсёды цікавая, таму педагогі ніколі не пакідаюць яе без увагі.
У нашым дзіцячым садку з 8 па 12 красавіка прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню касманаўтыкі. Выхаванцы на працягу тыдня знаёміліся з інфармацыяй аб першым палёце чалавека ў космас, аб планетах Сонечнай сістэмы, аб Сусвеце. Дзеці вучылі вершы і песні аб космасе. У групах аформлены выставы дзіцячых работ, прысвечаныя гэтаму святу.