У красавіку 2024 года ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя "Няма жорсткасці і насіллю ў свеце дзяцінства!"
У мэтах фарміравання ў грамадстве стойкага непрымання да любых праяў насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці ў красавіку праводзіцца прафілактычная акцыя "Няма жорсткасці і насілля ў свеце дзяцінства!"
Мерапрыемствы ў межах акцыі праводзяцца ва ўстановах адукацыі, а таксама за яе межамі з мэтай актыўнага прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы гвалту ў адносінах да непаўналетніх.
Задачы акцыі:
папярэдзіць факты гвалту і жорсткага стаўлення да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку злачынныя дзеянні, звязаныя з палавой недатыкальнасцю непаўналетніх;
павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва па праблеме насілля і жорсткага стаўлення да непаўналетніх;
растлумачыць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам, за супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да дзяцей;
распаўсюдзіць станоўчы вопыт сямейнага выхавання;
забяспечыць развіццё міжведамаснага ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі ў пытаннях прадухілення насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў.



