Пачынаючы з 2007 года, калі Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2 красавіка Сусветным днём распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, арганізацыя Аб'яднаных Нацый адзначае гэты дзень у мэтах забеспячэння і заахвочвання ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод для аўтыстаў нароўні з іншымі людзьмі. Быў дасягнуты значны прагрэс, у тым ліку дзякуючы шматлікім выбітным абаронцам аўтызму, якія нястомна працуюць над тым, каб данесці да шырокай грамадскасці жыццёвы вопыт аўтыстаў.
Мэта гэтай даты-падкрэсліць неабходнасць дапамагаць людзям, якія пакутуюць невылечным захворваннем, і павышаць узровень іх жыцця. Колькасць дзяцей, якія пакутуюць аўтызмам, высокая ва ўсіх рэгіёнах свету і мае велічэзныя наступствы для дзяцей, іх сем'яў, суполак і таварыстваў.
