23.02.24
З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Дзень абаронцаў Айчыны-свята сапраўдных мужчын-смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Радзімы.
Сёння ў нашым дзіцячым садзе шумна. Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп прымалі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы. Выконвалі Гімн Рэспублікі Беларусь. Музычныя кіраўнікі і аднагодкі падрыхтавалі для дзяцей канцэртныя нумары.