ДУА "Дзіцячы садок №69 г.Бабруйска"
прыняў удзел у рэспубліканскім
прафсаюзным фотаконкурсе
"Усе мы родам з дзяцінства".
"Усе мы родам з дзяцінства, з вялікай шматнацыянальнай краіны - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Самае яркае ўражанне дзяцінства - уступленне ў саюз акцябрат. Мы ўсе з нецярпеннем чакалі моманту, калі з гонарам станем насіць чырвоную зорачку. Гэта была першая прыступка саюза аднадумцаў, затым мы паднімаліся па наступных прыступках - піянеры, камсамольцы…
І крочачы па жыццёвым шляху, я ўвайшла ў прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі - саюз аднадумцаў, калег, сяброў! Мы разам!"
