31 студзеня 2024 года прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Дзіцячы садок № 69 г.Бабруйска» адбыўся справаздачна-выбарны сход.Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Каралёва Наталля Леанідаўна ў сваёй справаздачы расказала аб рабоце прафсаюзнага камітэта па абароне працоўных правоў, сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза, рабоце па ажыццяўленню грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове працы і іншых напрамках работы Таксама заслухалі справаздачу аб рэвізійнай камісіі. Словы падзякі за праведзеную работу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі асабіста яе старшыні выказала кіраўнік установы дашкольнай адукацыі Карзюк Т.В. У ходзе выступленняў членаў прафсаюза работа прафсаюзнага камітэта прызнана здавальняючай.


