20.10.23
Дзень бацькі

У рамках святкавання Дня бацькі ў ДУА "Дзіцячы сад №69 г. Бабруйска" прайшлі наступныя мерапрыемствы: тэматычныя гутаркі з выхаванцамі, выстава дзіцячых работ "Мой любімы тата", чытанне мастацкіх твораў і слуханне песень пра бацьку, афармленне фотакалажа "мой гонар!".

Таксама выхаванцы ўсіх груп вырабілі для сваіх тат віншавальныя паштоўкі і сувеніры. У старэйшых групах было праведзена фізкультурнае свята " мой тата лепш за ўсіх!"